Брытанскага журналіста закавалі ў кайданкі і білі па твары
https://spring96.org/be/news/86448
2017
2017-03-25T22:35:00+0300
2017-03-25T22:35:00+0300
2017-03-27T13:33:37+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/2017-03-25-22_25_23-soobszczaet-zaderzhannyi-sehodnja-v-minske-britanskii...---konstantin-reuckii.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння ў Мінску ля плошчы Перамогі пад час разгону акцыі да Дня Волі быў затрыманы разам з многімі мітынгоўцамі і брытанскі журналіст Філіп Уорвік.
Пазней ён напісаў, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі звязацца з амбасадай, білі па твары.
Больш за 6 гадзін Уорвік правёў у РУУСе. Зараз, па інфармацыі назіральнікаў, ён на волі.
Уорвік - фатограф і радыёжурналіст, які працуе на ангельскую службу Міжнароднага французскага радыё, радыёстанцыю "Нямецкая хваля" і іншыя СМІ.
At police station nb 36 when plain clothed men were chocking, and kneeing my back, police staff laughed. Handcuff marks.