viasna on patreon

Таццяна Севярынец падала скаргу на міліцыянера, які абвінаваціў патэнцыйных кандыдатаў у несанкцыянаваным пікетаванні

2016 2016-08-10T15:29:08+0300 2016-08-10T15:29:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-taciana-vicebskk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Севярынец.

Таццяна Севярынец.

Таццяна Севярынец падала скаргу ў Віцебскае абласное ўпраўленне МУС: на яе думку, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі, палкоўнік Ігар Скарыновіч не ведае выбарчага заканадаўства, а таксама не выконвае належным чынам свае прафесійныя абавязкі.

Скарга тычыцца інцыдэнту 27 ліпеня. У той дзень віцебскія патэнцыйныя кандыдаты ладзілі супольны пікет па зборы подпісаў. А заадно віншавалі мінакоў з Днём прыняцця дэкларацыі пра суверэнітэт Беларусі і спявалі пад гітару.  Іх дзенні здымалі на відэакамеру міліцэйскія відэааператары, пры гэтым прысутнічаў і асабіста палкоўнік Ігар Скарыновіч. Ён жа пазней склаў рапарт, паводле якога супраць Таццяны Севярынец, Алены Шабуні і Георгія Станкевіча распачалі адміністрацыйныя справы нібыта за несанкцыянаваную масавую акцыю.

“Па-першае, нічога незаконнага мы не рабілі, бо пікеты па зборы подпісаў прадугледжаны выбарчым заканадаўствам. І калі Ігар Скарыновіч  не ведае, то няхай ягонае кіраўніцтва параіць яму пра гэта  пачытаць. Па-другое, у мяне пытанне након  якасці працы нашай міліцыі. У рапарце спадара Скарыновіча пазначана, што пікет адбываўся 17 ліпеня, а не 27. На гэтым рапарце – паўтузіна рэзалюцый. Але ніводзін супрацоўнік не параіў спадару палкоўніку перапісаць рапарт, каб ён адпавядаў рэчаіснасці. Тлумачэнні пра “апіску” – гэта смешна, калі вядзецца пра службовыя абавязкі і верагоднае для трох чалавек пакаранне… Па-трэцяе, палкоўнік Скарыновіч, калі расцэньваў нашы дзеянні як парушнне заканадаўства, мусіў да нас падыйсці і зрабіць заўвагу, папярэдзіць, загадаць разыйсціся… Але нічога гэтага не было зроблена,” – так спадарыня Таццяна патлумачыла сэнс свае  скаргі.
На думку актывістаў, супраць якіх распачалі справы за спевы на пікеце, міліцыянтаў не задаволіў “рэпертуар” патэнцыйных кандыдатаў: на цэнтральнай вуліцы Віцебска прагучалі гімн “Магутны Божа”, а таксама песня “Сцяг” у выкананні барда Георгія Станкевіча.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства