viasna on patreon

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 11-17 ліпеня

2016 2016-07-18T14:11:28+0300 2016-07-18T14:49:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне ажыццяўляюць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна»  ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

ВЫСНОВЫ

  • на этапе вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выбарчая кампанія працягвае заставацца малапрыкметнай для беларускага грамадства;
  • ініцыятыўныя групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ажыццяўляюць збор подпісаў у асноўным шляхам правядзення вулічных пікетаў і абыходу выбаршчыкаў па месцы іх жыхарства;
  • кандыдаты ад дэмакратычных сілаў аддаюць перавагу вулічным пікетам, паколькі для іх гэта не толькі сродак збору подпісаў, але і магчымасць заявіць пра сябе ва ўмовах адсутнасці доступу да дзяржаўных СМІ;
  • падчас збору подпісаў зноў выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс, але пакуль не так шырока, як у мінулыя кампаніі;
  • у рэгіёнах адзначана тэндэнцыя мясцовых уладаў павялічыць колькасць месцаў для пікетавання, але пры гэтым у большасці гарадоў працягвае дзейнічаць забарона на збор подпісаў на цэнтральных плошчах;
  • дзяржаўныя СМІ недастаткова асвятляюць тэму выбараў, падтрымліваюць праўладных кандыдатаў, а інфармацыі пра іншых практычна не даюць; незалежныя СМІ таксама не вельмі шырока асвятляюць кампанію;
  • назіраюцца перашкоды ў дзейнасці доўгатэрміновых назіральнікаў, выяўленыя факты правядзення закрытых пасяджэнняў ВК без запрашэння назіральнікаў.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства