У Баранавічах ТБМ прапанавала гарвыканкаму абмеркаваць праблемы з беларускай мовай у горадзе

2016 2016-07-13T11:11:17+0300 2016-07-13T11:13:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-padgajski-meziak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Падгайскі і Віктар Мязяк, Баранавічы

Мікалай Падгайскі і Віктар Мязяк, Баранавічы

Старшыня Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі і сябра Рады арганізацыі Віктар Мязяк накіравалі ў гарвыканкам ліст з прапановай правесці круглы стол дзеля абмеркавання стану беларускай мовы ў горадзе. Правесці круглы стол актывісты прапануюць сумесна з настаўнікамі, дзеячамі культуры, зацікаўленай грамадскасці.

Заяўнікі прапануюць абмеркаваць вяртанне беларускамоўнай шыльды на гарвыканкам, якая была на залатым фоне напісана чырвонымі літарамі, а цяпер заменена на рускамоўную. Яны таксама лічаць, што на ўездах у  горад такама трэба, каб шыльды былі напісаны па-беларуску, каб было відаць, што гэта сапраўды горад Беларусі.

Паводле Віктара Мезяка, вельмі сумную карціну адносна ўжывання беларускай мовы ён назіраў у гарвыканкаме, калі насіў туды ліст. Сакратарка размаўляе па-руску, у аддзеле, дзе прымаюць лісты, кіраўніца сказала, што не абавязана размаўляць па-беларуску, і толькі ў аддзеле рэгістрацыі на прыём з ім малады чалавек размаўляў па-беларуску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства