Брэст: пракуратура адмовілася распачынаць крымінальную справу паводле парушэнняў выбарчага заканадаўства
Як вынікае з адказу, які атрымаў мясцовы актывіст Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк, гарадская пракуратура нават не праводзіла праверку паводле фактаў, што былі выкладзеныя ў ягонай заяве.
Дзяніс Турчаняк нагадаў, што ў сваёй заяве на імя пракурора Брэста, прасіў правесці праверку і даць прававую ацэнку дзеянням старшыні Маскоўскай раённай горада Брэста камісіі па выбарах прэзідэнта РБ Галіны Янголенкі, якая самастойна разгледзела ягоны зварот. Між тым, раней пракуратура даручыла разгледзіць зварот Турчаняка менавіта выбарчай камісіі, як калегіяльнаму органу, а не асабіста старшыні выбаркаму. Такім чынам, лічыць грамадскі актывіст, Галіна Янголенка схавала ад сябраў камісіі выкладзеныя ў заяве факты, што тычацца парушэнняў падчас прэзідэнцкіх выбараў. Аднак у гарадской пракуратуры праігнаравалі парушаны парадак разгляду звароту і адмовіліся ладзіць праверку ў дачыненні да старшыні раённай выбарчай камісіі. Больш таго, і без правядзення праверкі надзорны орган зрабіў выснову, што няма дастатковых падставаў, каб прыцягваць Янголенку да адказнасці.
“Гарадская пракуратура спрабуе на заўважаць факты парушэнняў падчас апошніх выбараў, таму я вымушаны абскардзіць гэтыя дзеянні і звярнуўся да пракурора Брэсцкай вобласці”, - патлумачыў Дзяніс Турчаняк