Суд над удзельнікам Марша студэнтаў Глебам Вайкулем

2015 2015-12-30T09:55:35+0300 2015-12-30T09:55:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vaikul-gleb.jpg
Глеб Вайкуль. Фота Радыё Свабода.

Глеб Вайкуль. Фота Радыё Свабода.

У Маскоўскім раённым судзе сталіцы сёння адбудзецца суд над студэнтам 2-га курса філфака БДУ Глебам Вайкулем, які ўдзельнічаў у Маршы студэнтаў. Маладога чалавека абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавай акцыі. Паводле міліцэйскага пратакола, на маршы хлопец размахваў бел-чырвона-белай стужкай.

Судовае паседжанне прызначана на 15.30. Раней за ўдзел у "Маршы студэнтаў" Маскоўскі суд Мінска аштрафаваў на 4,5 мільёны рублёў Паўла Сяргея.

Несанкцыянаваная ўладамі акцыя прайшла ў Мінску 2 снежня. На ёй маладыя людзі патрабавалі ў адміністрацыі ўніверсітэта ўдзелу ў кіраванні ВНУ і адмены платных пераздач залікаў і іспытаў. Акцыя сабрала каля сотні ўдзельнікаў, падчас яе нікога не затрымлівалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international