Вынікі экспертызы: Агляд-хроніка «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» не мае прыкмет экстрэмізму (дакумент)

2015 2015-12-17T23:40:16+0300 2015-12-17T23:42:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agliad-hronica-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе”

Агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе”

   Яшчэ ў сакавіку 2015 года Ашмянскай мытняй было затрымана каля 40 асобнікаў кнігі Агляд-хроніка «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе», выдадзенай Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, якія перамяшчаў праз мяжу ў Беларусь смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў.

   Але толькі зараз у снежні, лістом ад 08.12.2015 намеснік начальніка Ашмянскай мытні па праваахоўнай працы Сцепаненка Д.Г. паведаміў, што паводле заключэння экспертнай камісіі  ў дадзенай друкаванай прадукцыі няма звестак, якія ўтрымліваюць прыкметы экстрэмізму.

   Нагадаем, што ў жніўні і паўторна ў верасні Дзергачоў прасіў даслаць яму пастанову ад прызначэнні экспертызы. Аднак такая просьба была ігнаравана, пастанову так і не даслалі.

   Парушыла Ашмянская мытня і Закон аб мовах Рэспублікі Беларусь, які абавязвае дзяржаўныя ўстановы і органы даваць афіцыйныя адказы на мове заяўніка, а Дзергачоў пісаў свае звароты па-беларуску і звяртаў увагу мытні на парушэнне моўнага заканадаўства. Ашмянская мытня зноў даслала адказ па-руску і зноў з памылкай у прозвішчы Дзергачова.

   Тым не менш, урэшце прынятае рашэнне на карысць праваабаронцы. Ашмянская мытня прапануе Алесю Дзергачову забраць кніжкі ў Ашмянах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international