viasna on patreon

Актывіста Яўгена Афнагеля ў другі раз збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

2024 2024-07-24T11:37:43+0300 2024-07-24T11:40:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afnagel_90.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзняволенага актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, асуджанага да сямі гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі тры гады і 10 месяцаў. У траўні, пасля двух гадоў на турэмным рэжыме, палітвязня зноў перавялі ў наваполацкую калонію № 1, дзе ён раней адбываў свой тэрмін. Адразу па прыбыцці ва ўстанову адміністрацыя змясціла яго ў ШІЗА на 45 сутак, а потым перавяла ў ПКТ. Ужо 29 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца чарговы суд па замене Яўгену рэжыма ўтрымання. Палітвязня зноў могуць перавесці ў турму.

Яўген Афнагель на судзе 25 траўня. Фота: Belapan

Нагадаем, у траўні 2021 года Афнагелю прызначылі сем гадоў пазбаўлення волі за "падрыхтоўку да ўдзелу у масавых беспарадках" (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Тэрмін Яўгена накіравалі адбываць у наваполацкую калонію № 1. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя: пазбавілі працяглага спаткання, неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. У красавіку 2022 года актывісту ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на два гады ў магілёўскую турму № 4.

У траўні гэтага года па заканчэнні тэрміну турэмнага рэжыму Яўгена зноў этапавалі ў Наваполацк. Там яго размеркавалі на працу па ачыстцы кабеля. Па інфармацыі праваабаронцаў, палітвязня 45 сутак утрымлівалі ў штрафным ізалятары, пасля чаго перавялі ў ПКТ. Таксама яго адразу пазбавілі перадачы і спаткання.

Цяпер стала вядома, што 29 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца чарговы суд па замене Яўгену рэжыма ўтрымання на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Віталь Лапко.


Месца ўтрымання Яўгена:

ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Яўген Ігаравіч Афнагель

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства