viasna on patreon

Затрыманне адміністратара чата і ўладальніка кавярні: хроніка пераследу 20-22 ліпеня Дапоўнена

2024 2024-07-22T12:11:00+0300 2024-07-22T17:43:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2024_07_22_zatrymanne-administratara-czata-burdeinaha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-22 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Жыхара Брэста затрымалі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту

На "пакаяльным відэа" ад 22 ліпеня мужчына кажа, што 10 жніўня 2020-га году быў сярод мітынгоўцаў, якія "перакрывалі праезную частку, лаяліся і кідалі палкі ў праваахоўнікаў".


"Экстрэмісцкай" прызналі instagram-старонку палітвязня Уладзіслава Савіна — ён знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 3 гады

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці 12 ліпеня.

На старонку падпісаныя больш за 5300 чалавек, на ёй размешчаны асабістыя фотаздымкі Уладзіслава, у тым ліку з пратэстаў, а таксама вершы палітвязня.


Мужчыну затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

На "пакаяльным відэа" ад 22 ліпеня мужчына кажа, што "ішоў у калоне, выкрыкваў пратэсныя лозунгі і фатаграфаваўся на дарозе".


ГУБАЗіК затрымаў адміністратара чата "Чат Бурдейного"

На "пакаяльным відэа" ад 22 ліпеня мужчына кажа, што з'яўляецца дырэктарам прыватнага прадпрыемства і ў 2020-ым годзе наведваў акцыі пратэсту. Таксама ён з'яўляўся адміністратарам раённага чату "Чат Бурдейного".

Адзначым, што на дадзены момант у чаце змянілі аватарку, а ад імя адміністратара там публікуюцца прапагандысцкія навіны.


У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні "Тутака"

Пра гэта паведамілі 20 ліпеня праўладныя тэлеграм-каналы.

Сцвярджаецца, што прычына затрымання — распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства