viasna on patreon

Былога міліцыянта будуць судзіць за каментары пра калег і "заклікі да санкцый"

2024 2024-07-24T10:00:11+0300 2024-07-24T10:06:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turgunov_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вілен Тургунаў. Фота з сацсетак

Вілен Тургунаў. Фота з сацсетак

У Гомельскім абласным судзе 6 жніўня прызначаны працэс над 55-гадовым былым міліцыянтам Віленам Тургунавым. За каментары ў інтэрнэце яму пагражае да 12 гадоў калоніі. Працэс у закрытым рэжыме будзе весці суддзя Алег Харошка. 

Пра затрыманне Вілена Тургунава напрыканцы траўня паведаміла "Радыё Свабода". Прычына затрымання гамельчука сталі каментары ў інтэрнэце, у тым ліку нэгатыўныя ў бок міліцыі. Верагодна, з таго часу ён утрымліваецца пад вартай. 

Цяпер мужчыну абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый, іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожнасці) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Суд адразу зрабілі закрытым.

Мужчына працаваў начальнікам у РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля. Але, як пісала "Свабода", на працы ў яго рэгулярна былі праблемы. У 2001 годзе ён атрымаў вымову за "безадказнае стаўленне да службы", у 2002 годзе яму абвясцілі аб "няпоўнай службовай адпаведнасці". У 2004 годзе зноў была вымова, ужо за "грубае парушэнне службовай дысцыпліны, парушэнне загаду МУС". Дата звальнення з органаў невядомая.

Да затрымання Тургунаў актыўна вёў старонкі ў розных сацыяльных сетках, дзе выказваўся пра палітычныя і сацыяльныя падзеі. За падтрымку Украіны іншыя карыстальнікі сетак называлі яго "бандэраўцам".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства