viasna on patreon

Не менш за 450 чалавек затрымалі ў Беларусі з красавіка па чэрвень

2024 2024-07-26T16:59:16+0300 2024-07-29T12:41:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_minsk_06.08.20209.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо чатыры гады запар праваабаронцы кожны дзень фіксуюць факты парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Людзей працягваюць масава затрымліваць за падпіскі на незалежныя СМІ, аватаркі з нацыянальнай сімволікай і адмову адчыняць дзверы для правядзення ператрусу. Праваабаронцы "Вясны" падлічылі агульную лічбу затрыманняў за другі квартал 2024 года.

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

Па даных "Вясны", з 1 красавіка па 30 чэрвеня ў Беларусі было зафіксавана 1 756 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (ператрусы, выклікі на допыты, суды і г.д.), з якіх 450 — затрыманні. Таксама праваабаронцам вядома пра мінімум 1079 судоў паводле адміністрацыйных справаў за тры месяцы. Часцей за ўсё людзей судзяць за "экстрэмісцкія" падпіскі і рэпосты ў сацыяльных сетках паводле арт. 19.11 КаАП. Акрамя гэтага, не спыняюцца затрыманні пасля праверак тэлефонаў на мяжы з Беларуссю.  

Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі

Па даных "Вясны", з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 987 затрыманняў, з якіх трэць — жанчыны.

Такім чынам, агулам за першыя шэсць месяцаў 2024 года ў Беларусі затрымалі не менш за 1437 чалавек.


Але адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі.

Калі вы ці вашыя блізкія сутыкнуліся з пераследам, паведамляйце нам:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства