Прымусовая падпіска стартавала на Салігоршчыне

2015 2015-12-14T10:58:44+0300 2015-12-14T10:58:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Работнікаў салігорскіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў прымушаюць падпісацца на дзяржаўныя выданні. Адпаведная разнарадка была ім даведзена ідэалагічным аддзелам Салігорскага райвыканкаму.

- Гэтая разнарадка за подпісам намесніка старшыні Салігорскага райвыканкаму Мікалая Маскевіча абавязвае найперш кіраўнікоў прадпрыемстваў, іх намесікаў і старшыняў прафсаюзных і грамадскіх арганізацый аформіць падпіску на першае паўгоддзе 2015 года на кантраляваныя дзяржавай выданні. Найперш гаворка ідзе пра “Савецкую Беларусь”, “Мінскую праўду” і мясцовую раёнку “Шахцёр”. У якасці пацьверджання згаданыя работнікі абавязныя прад’явіць у выканкам копіі квітанцый аб падпісцы, - кажа прадстаўнік Беларускага Хельсінкаскага Камітэту ў рэгіёне Леанід Мархотка.

Па словах праваабаронцы, снежань на Салігоршчыне ўжо традыцыйна адзначаецца прымусовай падпіскай на дзяржаўную прэсу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international