Снежань на Салігоршчыне традыцыйна адзначаецца прымусовай падпіскай
Салігорскія праваабаронца з Беларускага Хельсінскага Камітэту кажуць пра “дабраахвотна-прымусовую” падпіску на дзяржаўную прэсу ў рэгіёне.
Інфармацыю аб выкарыстанні адміністратыўнага рэсурсу прадстаўінкі БХК атрымліваюць з прадпрыемстваў і арганізацый гораду -- структурных падраздзяленняў ААТ “Беларуськалій”, адкуацыйных устаноў рэгіёна, сістэмы ААТ “Будтрэст №3”, ААТ “Салігорскі ДСК” ды іншых.
Спіс выданняў, на якія распаўсюджваецца “дабраахвотна-прымусовая” падпіска, таксама застаецца амаль нязменным і ў значнай ступені залежыць ад ведамаснай падначаленнасці арганізацыі. Так, у школах, акрамя класічных варыянтаў кшталту “СБ-Блераусь Сегодня” і мясцовай раёнкі “Шахцёр”, выкладчыцкаму складу настойліва “раіцца” аформіць падпіску на “Настаўніцкую газету”, а навучэнцам - на “Юного спасателя”. У “Будтрэсце №3” да агульнанацыянальных дзяржаўных газет у “дабраахвотна-прымусовы” спіс традыцыйна трапляе ўнутрыарганізацыйная газета “Будаўнік Салігорска”.
Мясцовыя праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага Камітэту нагадваюць, што канстытуцыйна замацаванае права на атрыманне інфармацыі ёсць правам, а не абавязкам ды заклікаюць грамадзян гораду паведамляць пра ўсе такія выпадкі. Да таго ж вышэй згаданае права датычыць атрымання поўнай, дакладнай i своечасовай інфармацыі, а выданні, на якія распаўсюджваецца прымусовая падпіска, далёка не заўсёды адпавядаюць гэткім крытэрам.