Азнаямленчыя візіты праваабаронцаў з Беларусі зацікавілі украінскіх калег

2015 2015-12-08T09:49:09+0300 2015-12-08T10:57:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/harkau-viasna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча беларускіх праваабаронцаў з калегамі з Харкава 5 снежня.

Сустрэча беларускіх праваабаронцаў з калегамі з Харкава 5 снежня.

Беларуская праваабарончая гуманітарная місія ва Украіне працягнула шэраг супольных мерапрыемстваў з прадстаўнікамі украінскіх праваабарончых і грамадскіх арганізацый. Сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” і беларускіх НДА на мінулым тыдні пабывалі ў Харкаве і Чарнігаве.

У першы дзень азнаямленчага візіту ў Харкаве 3 снежня беларускія актывісты з Праваабарончага цэнтру "Вясна" правялі круглы стол з удзелам  прадстаўнікоў харкаўскіх праваабарончых арганізацый. Беларускі бок падрабязна распавёў аб дзейнасці ПЦ "Вясна" і пазнаёміўся з тымі прадстаўнікамі ўкраінскіх арганізацый, якія наведалі мерапрыемства. Круглы стол ладзіўся пры падтрымцы арганізацыі дапамогі часова перамешчаным асобам “Станцыя Харкаў”

 

5 снежня адбылася больш працяглая і аб'ёмная сустрэча з мясцовымі актывістамі, праваабронцамі, студэнтамі і тымі, хто цікавіцца сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Госці ў інтэрактыўнай форме распавядалі пра дзейнасць беларускіх праваабаронцаў, палітвязняў, абмеркавалі сітуацыю са свабодай беларускіх СМІ і правялі дыскусію па смяротным пакаранні. Былі асобныя блокі, прысвечаныя назіранню за выбарамі і прагляд праваабарончых фільмаў. 

Акрамя традыцыйных мерапрыемстваў, арганізатары звярнуліся да моднага фармату «Жывой бібліятэкі":
- Таксама мы правялі «Жывую бібліятэку», "кнігамі" на якой выступілі беларусы. Абмяркоўвалі тыя ж тэмы і тыя ж праблемы. Усяго на мерапрыемства прыйшло больш за 50 чалавек, што, як мне здаецца, нядрэнна, - дзеліцца ўражаннямі удзельніца сустрэчы, грамадская актывістка з Магілёва Дыяна Якаўлева.

Візіт гомельскіх праваабаронцаў у Чарнігаў да сваіх калег таксама быў насычаны. У "Адукацыйным доме правоў чалавека" ў Чарнігаве 4 снежня адбыўся “круглы стол” з удзелам ўкраінскіх і беларускіх праваабаронцаў. Пад час сустрэчы праваабаронцы абмяняліся досведам ў галіне абароны правоў чалавека ў сваіх рэгіёнах. У часе дыскусіі таксама абмяркоўвалася магчымасць супрацоўніцтва праваабаронцаў гомельскага рэгіёна з кіраўніцтвам "Адукацыйнага дома правоў чалавека", а таксама прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі "МАРТ".  

 

5 снежня адбылася сустрэча ў Дзяржаўнай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы імя В.Г.Караленка, пад час якой была прадэманстравана  дакументальная  стужка “Вясна”.  Пасля прагляду адбылося абмеркаванне. Беларускія рэгіянальныя праваабаронцы адказалі на пытанні прысутных і распавялі  аб становішчы правоў чалавека ў рэгіёне і па краіне. Напрыканцы сустрэчы беларусы падаравалі Чарнігаўскаму дому правоў чалавека кнігу лаурэата нобелеўскай прэміі С. Алексіевіч  “Последние свидетели”.

 

Таксама фонду бібліятэкі быў прэзентаваны дыск з фільмам  рэжысёра В.Траццякова “Убыл по приговору” кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.  На гэтым візіт быў завершаны і бакі выказалі зацікаўленасць у далейшым, рэгіянальным супрацоўніцтве.

Зараз прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру "Вясна" выправіліся ў Адэсу, дзе таксама правядуць некалькі цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Сустрэча беларускіх праваабаронцаў з калегамі з Харкава 5 снежня.
Праваабаронцы з Гомельшчыны ў Чарнігаве.
У падарунак Чарнігаўскаму дому правоў чалавека -  кніга лаурэата нобелеўскай прэміі С. Алексіевіч  “Последние свидетели”.
Праваабаронцы з Гомельшчыны ў Чарнігаве.
Беларускія актывісты з ПЦ "Вясна" падчас круглага стала з удзелам харкаўскіх праваабарончых арганізацый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international