У Магілёве пад пагрозай ліквідацыі апынулася дабрачынная арганізацыя “Водгук”

2015 2015-12-07T14:20:00+0300 2015-12-07T14:20:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mahablvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама адмовілася зарэгістраваць змены, якія былі ўнесены ў Статут арганізацыі ў сувязі са зменай юрыдычнага адраса.

У сувязі з гэтым праўленне Магілёўскай гарадской дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Водгук” звярнулася са скаргай у Магілёўскі абласны суд. Суд адбудзецца 15 снежня ў 14-30.

Праз суд кіраўніцтва арганізацыі хоча прызнаць рашэнне рэгіструючага органа аб адмове ў рэгістрацыі зменаў, якія былі ўнесены ў Статут арганізацыі неправамернымі і парушаючымі правы грамадзян; абавязаць дзяржаўны орган правесці дзяржаўную рэгістрацыю зменаў, якія былі ўнесены ў Статут арганізацыі, а судовыя выдаткі, звязаныя з гэтай справай, ускласці на рэгіструючы орган.   

Са словаў праваабаронцы Барыса Бухеля, чыноўнікам не спадабалася тое, што прапанаваны новы юрыдычны адрас ўжо займае Магілёўскі праваабарончы цэнтр, і гэта з’яўляецца падставай для таго, каб не задаволіць рэгістрацыю зменаў у Статуце.

Тым часам, існуе Дэкрэт №1 Прэзідэнта ад 16 студзеня 2009 года “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарыння”, які дазваляе гэта рабіць.

Довады аб тым, што некалькі грамадскіх арганізацый адначасова могуць размяшчацца па адным юрыдычным адрасе былі прызнаны Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь 4 верасня 2000 года па скарзе заснавальнікаў Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Беларускае аб’яднанне маладых палітыкаў” на рашэнне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі. З 2000 года нормы Грамадзянскага кодэкса ў дадзенай галіне не змяніліся.

Трэба адзначыць, што дабрачынная арганізацыя “Водгук” 27 верасня 2015 года звярталася ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама з заявай аб рэгістрацыі зменаў у Статуце, аднак ужо 29 верасня ва ўнясенні падобных зменаў у Статут арганізацыі было адмоўлена. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international