БХК звярнуўся ў УУС Мінскага гарвыканкама па прычыне адміністратыўнага пераследу назіральнікаў

2015 2015-11-26T09:16:12+0300 2015-11-26T09:23:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/action-2015-11-24-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнікі на акцыі да гадавіны рэферэндуму 1996 года ў Мінску 24 лістапада 2015 года.

Назіральнікі на акцыі да гадавіны рэферэндуму 1996 года ў Мінску 24 лістапада 2015 года.

24 лістапада ў Мінску адбыўся мітынг і шэсце, прысвечаныя гадавіне рэферэндуму 1996 года. За мерапрыемствам ажыццяўлялі назіранне шэсць прадстаўнікоў ад ПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Пасля завяршэння назірання за масавым мерапрыемствам, на назіральнікаў БХК Сяргея Каспяровіча і Наталлю Сацункевіч супрацоўнікамі міліцыі былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях па артыкуле 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь за іх меркаваны ўдзел у масавым мерапрыемстве.

ПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” накіраваў зварот на імя начальніка УУС Мінскага гарвыканкама з нагоды складання адміністрацыйных пратаколаў на назіральнікаў за масавым мерапрыемствам Сяргея Каспяровіча і Наталлю Сацункевіч.

У скарзе адзначаецца, што назіральнікі за масавымі мерапрыемствамі праходзяць спецыяльнае навучанне ў адпаведнасці з метадалогіяй, распрацаванай на падставе кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў.

У гэтай сувязі ПГА “БХК” падкрэслівае, што “яны ажыццяўлялі назіранне за ходам правядзення масавага мерапрыемства па заданні БХК і не ўдзельнічалі ў самым мерапрыемстве. Яны былі пазначаныя блакітнымі камізэлькамі і адпаведнымі бэйджамі, якія пацвярджаюць іх прысутнасць у раёне правядзення масавага мерапрыемства ў якасці назіральнікаў.

Хочам звярнуць увагу на тое, што Кіруючыя прынцыпы паказваюць на тое, што супрацоўнікам праваахоўных органаў варта праводзіць адрозненне паміж удзельнікамі сходу, і тымі, хто ў іх не ўдзельнічае. Падтрыманне парадку ў ходзе публічных сходаў варта ажыццяўляць з улікам таго, што ў непасрэднай блізкасці ад месца правядзення сходу могуць знаходзіцца асобы, якія ў ім не ўдзельнічаюць (напрыклад, мінакі або назіральнікі).

Складанне пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да назіральнікаў, якія па заданні БХК выконвалі сваю прафесійную функцыю па фіксацыі ходу масавага мерапрыемства, з'яўляецца, на наш погляд, незаконным умяшальніцтвам у дзейнасць нашага грамадскага аб'яднання. Артыкул 6 Закона «Аб грамадскіх аб'яднаннях» замацоўвае, што ўмяшальніцтва дзяржаўных органаў і службовых асобаў у дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў, не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам”.

На падставе выкладзенага ПГА “БХК” просіць УУС Мінскага гарвыканкама вынесці пастанову аб спыненні спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да назіральнікаў БХК.

ПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” цягам некалькіх гадоў праводзяць сістэматычнае назіранне за масавымі мерапрыемствамі ў Мінску на падставе распрацаванай метадалогіі маніторынгу, якая ўключае ў сябе: набор і навучанне назіральнікаў прынцыпам грамадскага кантролю, стандартам мірных сходаў  і метадалогіі назірання; запаўненне анкеты назірання падчас вочнага кантролю; апрацоўка анкет і напісанне маніторынгавай справаздачы. Анкеты назірання за масавымі мерапрыемствамі сумесна распрацаваныя праваабарончымі арганізацыямі і ўключаюць пытанні па магчымасці выканання функцыяў назіральнікаў і СМІ, адносна паводзінаў арганізатараў і ўдзельнікаў масавага мерапрыемства, супрацоўнікаў міліцыі, а таксама наяўнасць хуткай дапамогі. Назіральнікі дапускаюцца да назірання толькі ў выпадку згоды на выкананне правілаў і прынцыпаў назірання (незалежнасць і палітычная нейтральнасць; апісанне фактаў, а не меркаванняў; неўмяшанне ў падзею, за якой назіраюць; прыхільнасць да прынцыпаў права: адмова ад любых формаў гвалтоўных дзеянняў і дыскрымінацыйных практык; карэктныя паводзіны).

Назіральнікамі, як правіла, рыхтуецца адпаведная справаздача па выніках маніторынгу, прапаноўваюцца адпаведныя рэкамендацыі як удзельнікам масавага мерапрыемства, так і супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international