Прайшоў семінар па тэме работы з ахвярамі сексуальнага і гендарнага насілля, гандлю людзьмі сярод мігрантаў

2015 2015-11-24T10:47:38+0300 2015-11-24T10:56:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stop-the-violence.jpg

Алгарытм дзеянняў пры рабоце з ахвярамі сексуальнага і гендарнага насілля і гандлю людзьмі сярод уразлівых мігрантаў абмяркоўвалі беларускія пагранічнікі, эксперты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, двухдзённы трэнінг 18—19 лістапада ў Лагойску быў арганізаваны Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі сумесна з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у межах сумеснага праекта ЕС/ПРААН "Падтрымка Рэспублікі Беларусь у вырашэнні праблем нерэгулярнай міграцыі і абароны правоў чалавека ўразлівых груп мігрантаў (АМБЕЛ)".

Семінар аб'яднаў экспертаў з Беларусі і Расіі, прадстаўнікоў Дзяржпагранкамітэта, МАМ, УВКБ ААН, грамадскіх арганізацый.

Як адзначаецца ў паведамленні пагранведамства, афіцэры пагранічнай службы з'яўляюцца першымі, з кім кантактуюць нелегальныя мігранты і асобы, якія шукаюць прыстанішча. Для ранняга выяўлення і аказання падтрымкі ахвярам сексуальнага і гендарнага насілля і гандлю людзьмі супрацоўнікі пагранічнай службы пастаянна ўдасканальваюцца ў вывучэнні і практычным прымяненні сучасных методык узаемадзеяння з гэтай катэгорыяй.

У першы дзень семінара вялікая ўвага была нададзена вывучэнню міжнародных і нацыянальных стандартаў працы ў гэтай галіне. Акрамя таго, на практычных занятках спецыялісты абмеркавалі пытанні, якія часта ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні з мігрантамі з гэтай катэгорыі. Другі дзень семінара быў прысвечаны дапамозе і працэдурам бяспечнага вяртання на радзіму ахвяр гандлю людзьмі, сексуальнага і гендарнага насілля.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international