“Ланцуг памяці” вакол будынку КДБ

2015 2015-10-29T20:30:00+0300 2015-10-30T10:43:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kdb-2015-10-29-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ля будынку КДБ у Мінску 29 кастрычніка 2015 года. Фота "Наша ніва".

Акцыя ля будынку КДБ у Мінску 29 кастрычніка 2015 года. Фота "Наша ніва".

Дзень 29 кастрычнiка называюць чорнаю датай беларускай культуры.  У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў будынку НКУС у Менску былі забітыя больш за сто беларускіх дзеячоў культуры і прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі. Сярод расстраляных былі пісьменнікі, паэты, навукоўцы, грамадскія і палітычныя дзеячы, журналісты. Месцы іх пахаванняў да гэтага часу не вядомыя.

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч плануе ў Дзень Памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій правесці акцыю памяці каля будынкаў КДБ і МУС на праспекце Незалежнасці ў памяць пра дзеячаў культуры, якія былі расстраляныя ў 1937 годзе. Палітык прапануе ўвечары «са свечкамі ў руках стварыць ланцуг памяці ахвяр сталінізму і нагадаць нашчадкам іх катаў аб адказнасці за злачынствы». Акцыю ў сваім фэйсбуку анансаваў таксама пісьменнік Уладзімір Някляеў. Пачатак у 18.30. 

***

Да будынка КДБ на “Ланцуг памяці” прыйшло па розных падліках ад 100 да 150 чалавек. Яны запалілі свечы і расцягнуліся ў доўгі ланцуг ўздоўж праспекта.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільнай вопратцы не перашкаджалі ўдзельнікам акцыі, аднак на арганізатараў – Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева,  Анатоля Лябедзьку і Максіма Вінярскага склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. склалі пратаколы.

Акцыя ля будынку КДБ у Мінску 29 кастрычніка 2015 года.
Аўтазакі каля будынку КДБ 29 кастрычніка 2015 года. Фота "Нашай нівы".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international