Суды над удзельнікамі "Шэсця нацыянальнага сцягу": штрафы ў 50 базавых велічынь кожнаму

2015 2015-10-28T13:16:07+0300 2015-10-28T13:27:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/centralny-sud-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Цэнтральнага раёна Менска.

Суд Цэнтральнага раёна Менска.

28 кастрычніка адбыліся суды над удзельнікамі "Шэсця нацыянальнага сцягу" у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінску.

У 10.00 суддзя Вікторыя Шабуня асудзіла лідэра АГП Анатоля Лябедзьку да 50 базавых велічынь па артыкуле 23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства". 

У 12.00 пачаўся суд над Вячаславам Сіўчыкам, які адбываўся непасрэдна ў кабінеце суддзі В. Шабуні. Аднаму з незалежных назіральнікаў міліцыянт, які праходзіў па справе сведкай, па незразумелых прычынах забараніў знаходзіцца каля кабінета і пагражаў затрыманнем. У выніку разгляду справы В. Сіўчыка таксама прызналі вінаватым у адміністратыўным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП і аштрафавалі на 50 базавых велічынь.

Акрамя таго, сёння ж адбудзецца суд над літаратарам Адамам Глобусам за ўдзел у акцыі 11 кастрычніка.

Нагадаем, шэраг палітыкаў і грамадскіх дзеячоў заклікалі грамадзян прыняць удзел у мітынгу і шэсці 10 кастрычніка ў Мінску. Людзі сабраліся на сталічнай плошчы Свабоды ў 17 гадзін, затым прайшлі пад нацыянальнымі сцягамі да плошчы Якуба Коласа, дзе адбыўся мітынг.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international