viasna on patreon

Затрыманыя 5 чалавек, заўтра суды

2015 2015-10-12T01:53:43+0300 2015-10-12T01:54:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 11 кастрычніка каля 20 гадзінаў недалёка ад плошчы Незалежнасці былі затрыманыя 5 актывістаў анархісцкага руху. Дваіх змясцілі на ноч у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Лёс ячшэ траіх высвятляецца.

Вядома, што былі складзеныя пратаколы па арт. 17.1 КаАП “Дробнае хуліганства” і заўтра – 12 кастрычніка – адбудзецца разгляд адміністрацыйных справаў у судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Акрамя таго, як паведамляюць назіральнікі, пратакол быў складзены і на 17-гадовага Ягора Скараблеўскага, аднак хлопца адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства