Старшыня УВК замежнаму журналісту: Не здымайце, вы парушаеце правы чалавека! (ВІДЭА)

2015 2015-10-11T23:29:09+0300 2015-10-12T11:17:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uvk-6_piershamajski_rajon_minska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня УВК №6 Першамайскага раёна Мінска размаўляе з назіральнікамі

Старшыня УВК №6 Першамайскага раёна Мінска размаўляе з назіральнікамі

Карэспандэнт польскага інтэрнэт-выдання Eastbook.eu прадставіла праваабаронцам відэа, на якім бачна, як сябры ўчасковай выбарчай камісіі №6 Першамайскага раёна (пр. Незалежнасці, 85) перашкаджалі ёй здымаць падчас падліку галасоў. Пры гэтым старшыня камісіі Наталля Куноўская пагражала міліцыяй.

На відэа бачна, як сябры камісіі адгарадзіліся крэсламі, за якія, па іх меркаванні, назіральнікі не павінны былі заходзіць. На патрабаванне назіральнікаў забяспечыць ім магчымасць бачыць, што адбываецца за сталом для падліку галасоў, Наталля Іванаўна заявіла:

“Калі вас тут штосьці не задавальняе, вас тут ніхто не трымае. Гэта мой участак, і я тут дыктую правілы!”

Далей, сябры камісіі цалкам абступілі стол, на якім вяліся падлікі, і назіральнікі маглі бачыць толкі іх спіны.

Журналістка паспрабавала падыйсці бліжэй да стала, каб зняць, што там адбываецца. Адна з сябраў камісіі адразу ж сказала, што не хоча, каб яе здымалі. Старшыня камісіі тут жа падхапіла:

“Вы парушаеце правы чалавека ў дадзенай сітуацыі”.

У сувязі з гэтым, старшыні УВК №6 варта нагадаць пра існаванне “Дапаможніка для сябраў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, зацверджанага Пастановай №11 Цэнтрвыбаркаму ад 14.05.2015. На старонцы 42 дапаможніка апісваецца аналагічная сітуацыя:

“Фотажурналіст пачаў фатаграфаваць сябраў камісіі, якія ажыццяўляюць падлік. Старшыня камісіі заявіў, што фотажурналіст перашкаджае працы камісіі і павінен спыніць здымку, інакш будзе выдалены з участку. Фотажурналіст адказаў, што ён выконвае свае службовыя абавязкі і не адцягвае сябраў камісіі ад працы. Старшыня яшчэ раз папярэдзіў, што пасля чарговага здымка ён будзе выдалены з памяшкання для галасавання”.

І далей тлумачыцца:

“Фотажурналіст не парушае заканадаўства: прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі асвятляюць падрыхтоўку і правядзенне выбараў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.

Паўстае пытанне: ці бачыла старшыня УВК №6 Першамайскага раёна г.Мінска Куноўская Наталля Іванаўна гэты дапаможнік?

Тое, як адбываўся падлік галасоў, назіральнікі даведваліся з каментароў старшыні УВК - ніхто з іх нічога не ўбачыў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international