Баранавічы: гарадская камісія не атрымлівае звестак аб датэрміновым галасаванні. Дадзенымі не валодаюць ні старшыня, ні сябры камісіі

2015 2015-10-11T00:21:35+0300 2015-10-11T00:22:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-garadskajatvk-prez.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі гарвыканкам адхіліў гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію ад выканання сваіх абавязкаў. Да такой высновы прыйшоў сябра ТВК Віктар Сырыца, які напісаў адпаведную скаргу старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. У сваёй скарзе ён паведамляе, што 10 кастрычніка звярнуўся да старшыні гарадской выбарчай камісіі Тамары Шукала і папрасіў даць яму звесткі аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых выбаршчыкаў у Баранавічах за перыяд 6 па 9 кастрычніка 2015 года. Тамара Васільеўна паведаміла, што не валодае такой інфармацыяй. Сакратар выбарчай камісіі Марына Рамахіна таксама адказала, што такіх звестак у яе няма.

Сведкаю гэтага разгавора быў сябра Баранавіцкай гарадской ТВК Анатоль Банкевіч, які паведаміў, што 8 кастрычніка быў дзяжурным у ТВК, але ніякай інфармацыі з гарадскіх участкаў аб колькасці прагаласаваўшых не атрымліваў. Не паступала аніякай інфармацыі аб колькасці прагаласаваўшых датэрмінова у гарадскую камісію і 10 кастрычніка, калі Анатоль Банкевіч таксама быў дзяжурным у ТВК.

Віктар Сырыца адзначыў у скарзе сваю ўпэўненасць, што звесткі аб датэрміновым галасаванні паступаюць з участкаў не ў ТВК, а ў Баранавіцкі гарвыканкам, што мясцовая выканаўчая ўлада выконвае непасрэдныя абавязкі ТВК. Таму ён просіць правесці праверку выказаных фактаў і абавязаць старшыню ТВК Тамару Шукала і сакратара ТВК Марыну Рамахіну выконваць свае абавязкі згодна Выбарчага кодэкса, а таксама прыцягнуць парушальнікаў выбарчага заканадаўства да адпаведнай адказнасці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international