У судзе Цэнтральнага раёна Мінска аштрафавалі адразу чатырох палітыкаў

2015 2015-09-30T11:23:32+0300 2015-10-01T14:26:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcuja-2015-09-23-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет на Плошчы Свабоды ў Мінску 23 верасня 2015 года

Пікет на Плошчы Свабоды ў Мінску 23 верасня 2015 года

30 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска прайшлі адміністрацыйныя працэсы над Мікалаем Статкевічам, Анатолем Лябедзькам, Уладзімірам Някляевым і Мікалаем Казловым.

На іх былі складзеныя пратаколы  па арт. 23.34 КаАП РБ за ўдзел у пікетах памяці “16 гадоў без Ганчара і Красоўскага”, які прайшоў 16-га верасня ў цэнтры Менска і за акцыю 23 верасня на плошчы Свабоды ў Мінску.

Уладзімір Някляеў сёння прыйшоў на ганак суда, але ў будынак ісці адмовіўся. «Навошта ісці ў суд, калі ні справядлівага правасуддзя, ні выбараў у краіне няма», - сказаў ён карэспандэнту Радыё “Свабода”.

Нягледзячы на адсутнасць у судзе Уладзіміра Някляева і Міколы Статкевіча, адміністратыўныя працэсы супраць іх пачаліся — суддзі зачыніліся ў пакоях, прызначаныя для судовых паседжанняў. Такім чынам Някляева і Статкевіча судзяць завочна.

Уладзіміра Някляева аштрафавалі на 30 базавых велічынь (5 мільёнаў 400 тысяч рублёў), Міколу Статкевіча — на 50 базавых велічынь (9 мільёнаў рублёў). Cуддзя Есьман В.А.

Радыё “Свабода”: Суддзя Вікторыя Шабуня адхіліла хадайніцтва Анатоля Лябедзькі аб недаверы ёй як судзьдзі. Анатоль Лябедзька адмовіўся ад сьведак зь ягонага боку. Судзьдзя зачытала пратакол, які склаў міліцыянт Зубцоў на Лябедзьку 16 верасьня на пікеце каля ГУМу: «Выказваў лёзунгі, парушыў закон аб масавых мерапрыемствах». Таксама агучаны другі пратакол, ад 23 верасьня. Тое самае: «Парушыў парадак правядзеньня пікету, без дазволу. Заклікаў да байкоту выбараў, на заўвагі не рэагаваў». Анатоль Лябедзька тлумачыць свае дзеяньні ў тыя дні: «Не разумею прэтэнзіяў да мяне. А я думаў, што ў нас выбарчая кампанія, што, паводле Канстытуцыі, можна абмяркоўваць пытаньні выбараў, але, аказваецца, гэта нельга».

Анатоль Лябедзька атрымаў за адну акцыю штраф памерам 30 базавых велічынь, за другую 10 базавых велічынь — разам 40 базавых велічынь (7 мільёнаў 200 тысяч рублёў).

 

У тым жа Цэнтральным судзе пачаўся працэс над Мікалаем Казловым. Суддзя Міхаіл Хома. Зараз ён знаёміцца са справай. У судзе над Мікалаем Казловым – перапынак. Ён заявіў хадайніцтва суддзі выклікаць у суд у якасці сведкі Анатоля Лябедзьку.  Мікалая Казлова аштрафавалі на 30 базавых велічынь - 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international