viasna on patreon

“Кухня TV”: прэзідэнцкія выбары і незалежнае назіранне ў Беларусі

2015 2015-09-24T12:38:00+0300 2015-09-25T13:34:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuhnia-vybary-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і Дзяніс Садоўскі ў праграме “Кухня-TV”.

Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і Дзяніс Садоўскі ў праграме “Кухня-TV”.

Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта “Кухня-TV” прысвечаны абмеркаванню і ацэнцы правядзення прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі з пункту погляду  назіральнікаў.

Прэзідэнцкія выбары-2015 адбываюцца ў новай геапалітычнай рэальнасці, і гэтае іх адрозненне ад папярэдніх выбарчых кампаній накладае свой адбітак. Каардынатары дзвюх незалежных кампаній па назіранні за выбарамі адзінадушна адзначаюць пагаршэнне сітуацыі ў параўнанні з прэзідэнцкай кампаніяй 2010 года. Гэта і нежаданне ўключаць у склад участковых і тэрытарыяльных камісій прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, і небывалы адміністратыўны рэсурс пры зборы подпісаў за дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, і татальная падкантрольнасць уладам усіх выбарчых працэдураў.

Нават тыя сціплыя змены, якія былі ўнесеныя ў выбарчае заканадаўства ў 2013 годзе, на практыцы носяць фармальны характар і не ўплываюць на канчатковы вынік выбараў.

Пра асаблівасці сёлетняй выбарчай кампаніі разам з намеснікам старшыні ПЦ "Вясна" Валянцінам Стэфановічам разважаюць каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і каардынатар кампаніі «Права выбару-2015» Дзяніс Садоўскі.

Глядзіце новы выпуск “Кухні TV”

“Кухня TV”: прэзідэнцкія выбары і незалежнае назіранне ў Беларусі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства