viasna on patreon

Жыхары вёскі Спорава папярэдзілі Аляксандра Лукашэнку аб няўдзеле ў выбарах

2015 2015-09-14T22:02:00+0300 2015-09-15T00:07:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sporava-vybary-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах жыхароў вёскі Спорава Бярозаўскага раёна, яны не вераць ні мясцовым, ні раённым, ні абласным і нават рэспубліканскім уладам. Амаль год яны змагаюцца за вяртанне возера, здадзенага ў арэнду ў 2014 годзе. Апошняя інстанцыя – гэта Аляксандр Лукашэнка, і калі ён не вырашыць справу аб’ектыўна і па закону, спораўцы адмовяцца ад удзелу ў выбарах.

Канфлікт узнік пасля таго, як узяў у арэнду возера Спораўскае прадпрымальнік з Баранавіч Анатоль Заблоцкі. Пасля гэтага на возера вяскоўцам ні нагой, дзецям зімой на лёдзе таксама катацца нельга. Катэдж прадпрымальнік збудаваў з дазволу ўладаў на месцы археалагічнага помніка, які ахоўваецца дзяржавай. За свае грошы ён замовіў новую экспертызу, і з АН РБ прыйшло заключэнне, што стаянкі ў тым месцы няма, мажліва, вымыта вадой з возера. Быў разбураны помнік, які стаяў на магіле загінулых партызан, таму што замінаў будучай будоўлі кавярні каля гэтага месца. Зноў жа з дазволу ўладаў.

Па словах спараўчан, міліцыя, пракуратура, улады на баку Заблоцкага. На сходзе ён хваліўся, што ў яго высопастаўленыя сябры. Не звяртаюць праваахоўныя органы ўвагі на той факт, што пры ўдзеле ў конкурсе ў 2014 годзе Заблоцкі выкарыстаў дакументы, зробленыя ў 2011. З 300 чалавек, што ў 2011 годзе далі згоду на арэнду возера, за гэтыя гады памерла каля 30 чалавек.

У такой сітуацыі людзі не бачаць сэнсу ўдзельнічаць у выбарах, бо законы не працуюць і не абараняюць простых людзей.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства