Фігуранты па “справе графіцістаў” адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе

2015 2015-08-31T21:56:48+0300 2015-08-31T22:00:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bel_grafit_i2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яраслаў Ульяненкаў, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі

Яраслаў Ульяненкаў, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі

Сёння ўвечары на сайце Следчага камітэта з’явілася інфармацыя, што фігуранты па “справе графіцістаў” цалкам прызналі сваю віну, чыстасардэчна раскаяліся і пакрылі прычыненую шкоду ў поўным аб'ёме. Пасля гэтага мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага была зменена на падпіску аб нявыездзе. Яраслаў Ульяненкаў і Вячаслаў Касінераў застаюцца ў статусе падазраваных.

“Патлумачыўшы следчым матывы сваіх дзеянняў, адзін з падазраваных распавёў, што пашкодзіў білборды з-за крыўды на супрацоўнікаў праваахоўных органаў”, - напісана на сайце Следчага камітэта, які працягвае расследаванне крымінальнай справы.

На дадзены момант, хлопцы правялі за кратамі агулам 20 дзён. Максім Пякарскі сустрэў свой 24-ы дзень народзінаў у СІЗА-1.

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці “Беларусь мае быць беларускай” і “Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе…”, а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага бігборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

20 жніўня Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванні Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жаромскаму па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай наконт сітуацыі, якая склалася, і патрабаваў неадкладнага вызвалення з-пад варты Вячаслава Касінерава, Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international