Інвалід-вазочнік з Светлагорску адстойвае свае правы ў ААН

2015 2015-08-30T22:15:00+0300 2015-08-31T10:17:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liashenka-bespredel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзкі актывіст з Светлагорску, інвалід-вазочнік Юрый Ляшэнка пасля вычарпання ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны звярнуўся з індывідуальнаю скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека. Ён скардзіцца на пераслед з боку дзяржавы за спробу публічна выказаць пратэст у сувязі з адмовай мясцовых чыноўнікаў пабудаваць пандус пры капітальным рамонце шматпавярховага дома, у якім жыве інвалід.  

Пасля таго, як улада праігнаравала патрабаванні інваліда першай групы пабудаваць для яго пандус, той вырашыў пратэставаць. Спачатку спрабаваў правесці пікетаванне райвыканкаму па закону, але калі яму адмовілі публічна выказваць меркаванне на цэнтральнай плошчы райцэнтра, тады актывіст пайшоў на крайні крок – выехаў да райвыканкаму на вазочку с траспарантам у руках “Далоў безмежжа!”  

Затрымлівалі Юрыя Ляшэнку з дапамогаю карэты хуткай дапамогі. Пасля высветлілася, што хуткая адрэгавала на ананімны званок аб тым, што на цэнтральнай плошчы гораду інваліду - вазочніку стала дрэнна. У бальніцы, куды яго з плошчы даставіла хуткая, “своечасова” з’явіўся міліцыянер, які і склаў супраць актывіста адміністрацыйны пратакол.

Суддзя Светлагорскага райсуда Ірына Алісейка пакарала інваліда першай групы адміністрацыйным штрафам. Юрый Ляшэнка абскарджваў пакаранне  ў судовых інстанцыях і пракуратуры, але гэта не прынесла плёну. Таму, вычарпаўшы ўсе унутраныя сродкі  абароны, ён вырашыў адстаяць сваё права ў Камітэце ААН па правах чалавека.

У скарзе ў ААН актывіст просіць прызнаць парушэнне з боку Беларусі яго права на выказванне меркавання і даць рэкамэндацыі беларускаму Ураду прывесці нацыянальны закон аб масавых мерапрыемствах у адпаведнасьць з міжнароднымі абавязкамі краіны.

Адстойваць правы ўнутры краіны ды на міжнародным узроўні актывісту дапамагае Гомельскі Цэнтр стратэгічнай Цяжбы.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international