ЗША вітаюць вызваленне беларускіх палітвязняў і заклікаюць да дэмакратычных выбараў

2015 2015-08-24T14:00:57+0300 2015-08-24T14:00:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/usa.jpg

Злучаныя Штаты вітаюць вызваленне з турмы экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча і яшчэ пецярых палітвязняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента ЗША.

«Вызваленне гэтых шасцярых палітычных зняволеных - пазітыўная падзея для беларускага народа і важны крок да нармалізацыі адносінаў з ЗША. Мы заклікаем урад Беларусі аднавіць палітычныя правы гэтых шасцярых чалавек і іншых былых палітвязняў», - заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамента Джон Кірбі.

У амерыканскім знешнепалітычным ведамстве таксама нагадалі ўладам Беларусі аб маючых адбыцца выбарах.

«Заклікаем правесці маючыя адбыцца выбары ў адпаведнасці са стандартамі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ). Гэта будзе садзейнічаць далейшаму паляпшэнню нашых двухбаковых адносінаў», - адзначылі ў Дзярждэпе. Паводле меркавання амерыканскіх уладаў, гэтыя крокі ўмацуюць беларускі суверэнітэт і незалежнасць, «якія Злучаныя Штаты адназначна і цвёрда падтрымліваюць».

Вызваленне беларускіх зняволеных віталі і ў ЕС. У Еўрасаюзе таксама выказаліся, што гэта прывядзе да «істотнага прагрэсу ў спробах паляпшэння адносінаў паміж ЕС і Беларуссю». Пра гэта сказана ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні і еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Ёханэса Хана. Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд таксама вітаў вызваленне палітвязняў у Беларусі, пра што гаварылася ў адмысловай заяве, распаўсюджанай прэс-службай СЕ.

Нагадаем, 22 жніўня Аляксандр Лукашэнка, «зыходзячы з прынцыпаў гуманізму», прыняў рашэнне памілаваць Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international