ЕС чакае ад уладаў Беларусі зняцця з вызваленых палітвязняў усіх абмежаванняў грамадзянскіх і палітычных правоў
Мінск, 22 жніўня.
Вызваленне палітвязняў з'яўляецца важным прагрэсам у намаганнях па паляпшэнні адносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні і еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Ёханэса Хана.
"Вызваленне Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Юрыя Рубцова, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенкі з'яўляецца даўно чаканым крокам наперад. Цяпер яны вольныя", - канстатуецца ў заяве.
У ёй падкрэсліваецца, што экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч з'яўляецца прыкладам "нястомнай працы і абавязацельстваў многіх для дэмакратызацыі Беларусі".
"Цяпер мы чакаем ад уладаў Беларусі зняцця ўсіх абмежаванняў на поўнае выкарыстанне грамадзянскіх і палітычных правоў вызваленымі", - падкрэслілі Магерыні і Хан.