«Мікола Дзядок мае патрэбу ў нашай падтрымцы!» — дэпутат Бундэстагу

2015 2015-08-13T13:53:47+0300 2015-08-13T13:53:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/manuel_sarrazin-1.jpg
Мануэль Сарацын

Мануэль Сарацын

Нямецкі палітык, дэпутат Бундэстагу ад партыі зялёных Мануэль Сарацын заклікаў да салідарнасьці зь беларускім палітвязьнем.

У прыватнасьці, у яго заяве гаворыцца:

«23 жніўня беларускаму палітвязьню Міколу Дзядку споўніцца 27 гадоў. Гэта ўжо пяты дзень народзінаў, які ён павінен сустракаць за кратамі. Давайце прадэманструем Міколу і сыстэме правасудзьдзя, што ён не самотны. Калі ласка, падтрымайце маю прапанову віншавальнымі паштоўкамі для яго».

У сваім звароце нямецкі палітык, які ўзяў “шэфства” над палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком. падае дакладны адрас палітвязьня:

Мікалай Дзядок, вул Дабралюбава, 16, ПК-9 213410, горад Горкі Магілёўскай вобласьці.

Нямецкі палітык таксама нагадвае, што ў 2014 годзе Міколу Дзядка абвінавацілі ў парушэньні турэмных правілаў, а таму прысуд яму падоўжылі на год і тры месяцы. Умовы, у якіх утрымліваецца Дзядок, надзвычай жорсткія. На знак пратэсту палітвязень два разы рабіў за кратамі спробы самагубства.

Мануэль Сарацын дадае, што сёлета ў чэрвені ў рамках праграмы Libereco ён узяўся апекавацца беларускім палітвязьнем. Нямецкі палітык патрабуе неадкладна і безумоўна вызваліць Міколу Дзядка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international