Прызначана дата новага разгляду па справе Вольгі Нікалайчык

2015 2015-08-04T12:39:00+0300 2015-08-04T12:39:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nikalaichyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Нікалайчык

Вольга Нікалайчык

Новы разгляд справы Вольгі Нікалайчык за акцыю каля расійскай амбасады прызначаны 12 жніўня ў 14.30.

Нагадаем, Мінскі гарадскі суд 24 ліпеня адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна па справе “касметычкі”. Суддзя Лапко М. палічыў, што суд Цэнтральнага раёна не ў належнай меры высветліў ці было здзейснена адміністратыўнае правапарушэнне, ці вінаватая асоба ў яго здзейсненні і ці падлягае асоба адміністрацыйнай адказнасці. Так, не ўстаноўлены і не апытваліся грамадзяне, у дачыненні да якіх было здзейснена правапарушэнне, прадугледжаннае арт. 17.1 КаАП. Акрамя таго, суд звяртае ўвагу на той факт, што на відэазапісу камер знешняга назірання, прадстаўленных амбасадай Расійскай Федэрацыі, Вольга Нікалайчык непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі не аказвала, на зямлю не клалася. Такім чынам, суд прыходзіць да высновы, што пастанова, вынесенная раённым судом, з’яўляецца заўчаснай.

Нагадаем, 29-га красавіка рэжысёрку Вольгу Нікалайчык затрымалі каля амбасады Расейскай Федэрацыі, калі яна і актывістка Кацярына Садоўская праводзілі перфоманс супраць прыезду байкераў з клуба «Начныя ваўкі» у Беларусь. 26 траўня жанчын абвінавацілі ў брыдкаслоўі і супраціве міліцыянтам, за што прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту (Вользе Нікалайчык) і штраф у амаль 11 млн рублёў (Кацярыне Садоўскай). Пасля прысуду грамадскую дзеячку не затрымалі, аднак міліцыянты дагэтуль не вярталі ейны пашпарт, які забралі пасля перформансу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international