viasna on patreon

Нікалайчык – 13 сутак арышту, Садоўскай – штраф 60 базавых (відэа)

2015 2015-05-26T22:02:00+0300 2015-05-26T15:34:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 26 мая разглядаліся адміністратыўныя справы актывістак Вольгі Нікалайчык і Кацярыны Садоўскай. 29 красавіка да расійскай амбасады ў Менску Вольга Нікалайчык аднесла пакунак з жаночымі рэчамі, які назвала «касмэтычкай начных ваўкоў», а Кацярына Садоўская назірала за падзеяй як праваабаронца. Актывісткі пакінулі пакунак каля ўваходу і сышлі. Але пазней іх дагнаў міліцыянт, які ахоўваў амбасаду і забраў іхнія дакументы.

Вольга Нікалайчык паведаміла журналістам, што яе асабіста абвінавачваюць у аказанні супраціўлення супрацоўніку міліцыі і брыдкаслоўі.

Па двух пратаколах (арт. 23.4 КаАП і 17.1 КаАП) суддзя Міхаіл Хома пакараў актывістку Нікалайчык адміністратыўным арыштам на 13 сутак.

У дачыненні да Кацярыны Садоўскай, якую таксама абвінавацілі ў брыдкаслоўі і аказанні супраціву, суд вынес пастанову аб накладанні штрафу ў памеры 60 базавых велічынь. Гэта 10 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін.

Нікалайчык – 13 сутак арышту, Садоўскай – штраф 60 базавых (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства