У Чавусах не хаваюць, як стваралася ініцыятыўная група ў падтрымку вылучэння Лукашэнкі

2015 2015-08-02T14:52:01+0300 2015-08-02T14:52:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chausy-lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з газеты "Іскра"

Фота з газеты "Іскра"

На інтэрнэт-сайце чавускай раённай газеты “Іскра” з’явіўся матэрыял “У Чавускім раёне пачалі збіраць подпісы”, у якім аўтар распавёў пра сапраўдную тэхналогію стварэння ініцыятыўнай групы ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

У прыватнасці, у артыкуле пішацца пра тое, што “У Чавускім раёне стартавала перадвыбарчая прэзідэнцкая кампанія-2015. У мінулы чацвер, 23 ліпеня, у райвыканкаме адбылося пасяджэнне пад кіраўніцтвам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталя Лебедзева і старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатоля Мацюліна, на якім была вызначана ініцыятыўная група ў складзе 30 чалавек, якія будуць збіраць подпісы ў падтрымку кандыдатуры дзеючага цяпер Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Старшынёй ініцыятыўнай групы па збору подпісаў прызначана Тамара Мацюліна. Чальцы ініцыятыўнай групы падзеленыя па тэрытарыяльнаму прызнаку, г.зн. збор подпісаў па арганізацыях, установах і прадпрыемствах праводзіцца не будзе. Акрамя гэтага, штодзённа ў горадзе арганізаванае пікетаванне, на якім таксама магчыма аддаць свой голас у падтрымку кандыдатуры зараз дзеючага Прэзідэнта”…

З прыведзенай вышэй інфармацыі відавочна бачна, што мясцовая ўлада напоўніцу выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс, падтрымліваючы вылучэнне ў якасці кандыдата дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама неабходна адзначыць і тое, што намеснікам старшыні Чавускай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ “абраны” кіруючы справамі Чавускага райвыканкама (ён жа намеснік старшыні мясцовага райсавета) Аляксандр Леўшуноў, сакратаром камісіі з’яўляецца начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Наталля Васількова. Узначальвае Чавускую раённую камісію па выбарах прэзідэнта РБ прадстаўнік Беларускага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Зелянкоў, які, па дзіўным супадзенні, не так даўно да выхаду на заслужаны адпачынак таксама працаваў на пасадзе начальніка арганізацыйна-кадравай работы Чавускага райвыканкама і неаднаразова ўваходзіў у склад разнастайных выбарчых камісій.

Фота з матэрыялу газеты “Іскра”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international