Матэрыялы справы Вольгі Нікалайчык зноў адправілі на дапрацоўку

2015 2015-07-24T18:30:15+0300 2015-08-04T12:00:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nikalaichyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Нікалайчык

Вольга Нікалайчык

Сёння а 18 гадзіне скончыўся суд над Вольгай Нікалайчык за акцыю каля Расійскай амбасады. Суддзя Лапко М. Мінскага гарадскога суду адправіў справу на дапрацоўку з перанакіраваннем да іншага суддзі.

Такое рашэнне суддзі фактычна можна расцэньваць як адмову ад разгляду справы. Аднак, пашпарт Вользе Нікалайчык аддалі.

Акрамя таго, цікава адзначыць, што перад пачаткам працэсу суддзя выгнаў з залі паседжання журналістаў, якія праводзілі здымкі да пачатку працэсу. Такая рэакцыя суддзі на прафесійную дзейнасць журналістаў дэманструе няведанне працэдуры здымак у судзе. 

Нагадаем, 29-га красавіка рэжысёрку Вольгу Нікалайчык затрымалі каля амбасады Расейскай Федэрацыі, калі яна і актывістка Кацярына Садоўская праводзілі перфоманс супраць прыезду байкераў з клуба «Начныя ваўкі» у Беларусь. 26 траўня жанчын абвінавацілі ў брыдкаслоўі і супраціве міліцыянтам, за што прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту (Вользе Нікалайчык) і штраф у амаль 11 млн рублёў (Кацярыне Садоўскай). Пасля прысуду грамадскую дзеячку не затрымалі, аднак міліцыянты дагэтуль не вярталі ейны пашпарт, які забралі пасля перформансу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства