Cуды над Юрыем Шульганом і Паўлам Канавальчыкам

2015 2015-07-20T20:40:00+0300 2015-07-21T12:09:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shulgan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Юры Шульган (фота Euroradio.fm)

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Юры Шульган (фота Euroradio.fm)

Сёння ў 14 гадзін патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Шульгана ды кіраўніка яго ініцыятыўнай групы Паўла Канавальчыка даставілі ў суд Маскоўскага раёна г. Мінска. Іх вінавацяць па арт. 17.1 "Дробнае хуліганства" і  арт. 17.3 "Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення" КаАП. Перад судовым паседжаннем ва ўсіх прысутных журналістаў пераспісалі асабістыя дадзеныя. Вядома, што разгляд справы праводзіць суддзя Таццяна Мотыль.

У 17 гадзін пачаўся разгляд справы Юрыя Шульгана. Прысуд па арт. 17.1 "Дробнае хуліганства" - 30 базавых велічынь. Пазней па гэтым жа артыкуле асудзілі і Паўла Канавальчыка. Ён атрымаў аналагічны штраф.

21 ліпеня адбудзецца разгляд справаў па арт. 17.3 "Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення".

Нагадаем, Юры Шульган разам з кіраўніком свайго выбарчага штабу Паўлам Канавальчыкам прынеслі 17 ліпеня ў Цэнтрвыбаркам спісы сваёй ініцыятыўнай групы на рэгістрацыю. Але іх не прапусцілі нават на тэрыторыю Дома ўраду – супрацоўнік аховы заявіў, што яны знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. І выклікаў начальніка службы аховы для вырашэння спрэчнага пытання. Начальнік службы аховы пасля пэўных перамоў з Шульганоў і Канавальчыкам выклікаў нарад міліцыі з бліжэйшага пастарунку. Тыя паведамілі, што адвядуць прэтэндэнта ў прэзідэнты ў пастарунак для правядзення тэсту на алкаголь. Але адышоўшы крыху ад уваходу ў ЦВК, і Шульгана, і Канавальчыка з дапамогай трох АМАПаўцаў пасадзілі ў міліцэйскую машыну і звезлі ў УУС Маскоўскага раёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international