Салігорск: пракуратура намерана выкарыстоўваць парады праваабаронцаў па моўных пытаннях у практычнай дзейнасці

2015 2015-07-18T13:44:06+0300 2015-07-18T13:44:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakuratura-pagony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Салігорскага раёна разгледзела даклад мясцовых праваабаронцаў аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян і паабяцала актыўна выкарыстоўваць яго высновы ў сваёй практычнай дзейнасці. Падстаў жа для прыняцца мер рэагавання ў сувязі з парушэннем моўнага заканадаўства пракуратура не выявіла.

У частцы праваабарончага дакладу, датычнай адсутнасці ў пракуратуры Салігорскага раёна інфармацыі для грамадзян на беларускай мове, пракурор Салігоршчыны Алег Аўдзей спаслаўя на закладзеныя ў Канстытуцыі палажэнні аб двухмоўі. Па сцверджанні старэйшага дарадцы юстыцыі, ні Закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, ні Закон “Аб зваротах грамадзян”, ні іншыя заканадаўчыя акты не прадугледжваюць абавязковае размяшчэнне інфармацыі ў дзяржаўных установах на беларускай мове. З адказу спадара Аўдзея вынікае, што дыскрымінацыя беларускамоўных грамадзян закладзена на заканадаўчым узроўні.

У сваім адказе пракурор Салігорскага раёна запэўнівае, што падначаленыя яму пракурорскія работнікі валодаюць беларускай мовай у аб’ёме, неабходным для выканання імі сваіх службовых абавязкаў. Варта адзначыць, што кіраўніцтвам салігорскай пракуратуры нават была праведзена працоўная нарада, на якой абмяркоўваліся пытанні прыёму беларускамоўных наведвальнікаў. Падчас нарады было адзначана, што па жаданні грамадзян прыём вядзецца на беларускай мове і выпадкаў адмовы ў вядзенні прыёму на беларускай мове не мелася. Цікава, што не ўсе дзяржаўныя ведамствы рэгіёну могуць дазволіць свабе такія заявы. Напрыклад, кіраўнік мясцовай дзяржаўтаінспекцыі прызнаў недастатковы для выканання службовых абавязкаў узровень валодання беларускай мовай сваіх падначаленых.

Алег Аўдзей фактычна прызнаў адсутнасць у яго ведамстве інфармацыі на беларускай мове, але абгрунтаваў гэта адсутнасцю адпаведных пісьмовых ці вусных зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб. У сувязі з гэтым парушэння правоў каккрэтных беларускамоўных грамадзян пракуратура не вызнае і падстаў для прыняцця мер рэагавання ў сувязі з парушэннем моўнага заканадаўства ня бачыць.

Тым не менш, з мэтай папярэджання магчымага парушэння правоў беларускамоўных грамадзян пракуратура Салігорскага раёна абяцае выкарыстоўваць даклад праваабаронцаў у сваёй практычнай дзейнасці. Пракурорскім работнікам ужо рэкамендавана ў ходзе прыёму грамадзян больш пільна высвятляць меркаванне беларускамоўных наведвальнікаў па адзначаных у дакладзе пытаннях і з улікам гэтага змяшчаць неабходную інфармацыю на стэндах у пракуратуры. Таксама работнікам рэкамендавана пры неабходнасці даводзіць да ведама наведвальнікаў любую інфармацыю па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі органаў пракуратуры, на беларускай мове.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international