viasna on patreon

Салігорскія праваабаронцы завершылі працу над дакладам аб дыскрымінацыі беларускамоўных

2015 2015-04-13T23:21:28+0300 2015-04-13T23:21:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mova-big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэту скончылі працу над дакладам аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Асобнікі падрыхаванага дакумента атрымаюць улады рэгіянальнага і нацыянальнага ўзроўняў, а таксама мясцовыя бібліятэкі, СМІ і зацікаўленыя грамадскія арганізацыі.

Гэта першы маніторынг салігорскіх праваабаронцаў аб дыскрымінацыі беларускамоўных жыхароў. Ініцыятары дакладу адзначаюць, што не мелі намеру сабраць матэрыял для крытыкі ўладаў. Галоўная мэта зробленай працы - даць аб'ектыўную інфармацыю пра стан забеспячэння і выканання правоў беларускамоўных грамадзян і сумеснымі высілкамі грамадскасці, органаў выканаўчай і заканадаўчай улады распрацаваць і ажыццявіць належныя меры па яго паляпшэнні.

У сваіх высновах прадстаўнікі БХК адзначаюць, што дзяржава павінна на ўсіх узроўнях прыняць максімальныя меры для забеспячэння рэальнага права грамадзян на родную мову. На дзяржаве ляжыць адказнасць, ці будзе дыскрымінацыйная практыка працягвацца і ўкараняцца, або гэты факт будзе прызнаны і будуць зроблены эфектыўныя крокі па пераадоленні няроўнасці, якая склалася.

Азнаёміцца з тэкстам даклада можна па спасылцы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства