“Праваабаронцы за свабодныя выбары” дамовіліся падтрымліваць шчыльную сувязь з прадстаўнікамі ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ падчас выбараў

2015 2015-07-17T20:54:00+0300 2015-07-17T14:24:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/za-svabodnyja-vybary-480.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак і сябра рады ПЦ “Вясна” Уладзімір Лабковіч сустрэліся з прадстаўнікамі ацэначнай місіі па назіранню за выбарамі - саветнікам БДІПЧ АБСЕ Уладзімірам Місевым і старшым саветнікам па выбарах Таццянай Багусевіч.

Падчас размовы прадстаўнікамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” была дадзена ацэнка палітычнай сітуацыі ў краіне, стану беларускай грамадскай супольнасці і палажэнню з правамі чалавека ў Беларусі. Таксама была распаведзена сітуацыя з выбарчым заканадаўствам у краіне, у прыватнасці - наколькі дзеючае заканадаўства і правапрымяняльная практыка адпавядае міжнародным стандартам правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў.

Удзельнікі сустрэчы негатыўна ацанілі змены, унесеныя ў Выбарчы кодэкс у 2013 годзе, і выказалі занепакоенасць тым, што, калі дзяржава не выдзяляе сродкі на фінансаванне кандыдатаў у прэзідэнты, выбары будуць малазаўважныя.

Акрамя таго, на думку праваабаронцаў, існуючая працэдура падліку галасоў абсалютна недапушчальная, і калі яна не будзе зменена, цяжка будзе казаць пра празрыстасць выбарчага працэсу.

Алесь Бяляцкі адзначыў, што калі ўзровень рэпрэсій даволі высокі, шэсць палітвязняў дагэтуль знаходзяцца ў турмах, незалежных журналістаў пераследуюць і прыцягваюць да адказнасці за іх прафесійную дзейнасць, а беларускія ўлады адкрыта дэманструюць грэбаванне правамі чалавека, вельмі цяжка казаць, што ў такім палітычным клімаце могуць адбывацца свабодныя і дэмакратычныя выбары.

Алег Гулак даў ацэнку стану палітычных свабодаў у Беларусі і падкрэсліў, што у краіне адсутнічае доступ апазіцыі да СМІ, а ў палітычных партый няма магчымасці камунікаваць з грамадствам.

Па выніках сустрэчы з прадстаўнікамі ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ была дамоўлена аб шчыльнай сувязі з “Праваабаронцамі за свабодныя выбары” ад самага пачатку працы міжнароднай місіі па назіранню за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Нагадаем, 16 чэрвеня прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ знаходзіліся з афіцыйным візітам у Беларусі і заявілі пра гатоўнасць да цеснай супрацы з кампаніяй “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якая традыцыйна ажыццяўляе незалежнае назіранне на нацыянальным узроўні. Папярэднія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі назіральнікі ад АБСЕ прызналі неадпаведнымі абавязацельствам у межах АБСЕ і міжнародным стандартам. У якасці адказу на крытыку аналітыкі разглядаюць рашэнне беларускіх уладаў аб закрыцці офіса АБСЕ ў Мінску, які афіцыйна спыніў сваю працу 31 сакавіка 2011 года.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international