viasna on patreon

ЗАПРАШЭННЕ НА ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЮ

2015 2015-06-29T13:22:51+0300 2015-07-01T11:55:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-image.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 ліпеня грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Маніторынг у межах кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” будзе ажыццяўляцца назіральнікамі РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў строгай адпаведнасці з дзеючым нацыянальным заканадаўствам.

Мэтай кампаніі з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках манітыронга.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел: старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алег Гулак і намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”  Валянцін Стэфановіч.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 1 ліпеня ў офісе ПЦ ”Вясна” па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8, офіс 26.

Пачатак – у 11 гадзін.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца на адрас: infocenter8@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства