Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын узяў “шэфства” над Мікалаем Дзядком
Мануэль Сарацын, дэпутат Бундэстага Германіі і прадстаўнік парламенцкай групы Саюз 90/Зялёныя ў Еўрапарламенце, узяў “шэфства” над палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком.
“Як дэпутат Бундэстага, я заклікаю да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Дзядка. Я вельмі занепакоены неабгрунтаваным прымяненнем артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул – “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы” – выкарыстоўваецца, як і ў справе Мікалая Дзядка, дзеля легалізацыі жорсткага і зневажальнага абыходжання з палітычнымі зняволенымі ў беларускіх турмах.”
Кампанія ў падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі была ініцыяваная праваабарончай арганізацыяй Libereco – Партнёрства па правах чалавека для падтрымкі зняволеных і іх сем'яў.
27 траўня 2011 года актывіст беларускага руху анархістаў Мікалай Дзядок быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У лютым 2015 года, Дзядок быў прысуджаны да яшчэ аднаго года ў турме па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З тых часоў ён утрымліваўся ў адзіночнай камеры, у шэрагу выпадкаў у невыносных умовах.
Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Мікалая Дзядка палітычным зняволеным і заклікаюць да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.
Разам з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і незалежнай арганізацыяй Freedom House, Libereco запусціў сумесную анлайн-петыцыю з патрабаваннем да прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку Мікалая Дзядка.