Гомельскую міліцыю палохаюць майкі з надпісамі

2015 2015-06-21T09:42:00+0300 2015-06-22T09:43:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nepomniashchy.jpg
Уладзімір Няпомняшчых. Фота Радыё Свабода.

Уладзімір Няпомняшчых. Фота Радыё Свабода.

20 чэрвеня ў Гомелі супрацоўнікі дэпартамэнту службы «Ахова» затрымалі грамадзкага актывіста, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых. Ён ішоў па вуліцы Савецкай у белай майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі».

«Мяне адвезьлі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі. Прапаршчык Віталь Музычэнка заявіў, што на майцы забаронены надпіс. Другі міліцыянт не схацеў сябе назваць. У пастарунку ахоўнікі сталі пісаць рапарты на абставіны затрыманьня. Больш за гадзіну я правёў у РАУСе. Прыйшоў дзяжурны супрацоўнік крымінальнага вышуку, пагутарыў са мною і адпусьціў», — распавёў Уладзімер Няпомняшчых.

Пасьля вызваленьня Ўладзімер наведаў міліцэйскую службу аховы Цэнтральнага раёну, даведаўся прозьвішча напарніка Музычэнкі — гэта быў прапаршчык Яўген Ярошык.

Актывіст мае намер спагнаць з ахоўнікаў выдаткі за незаконнае затрыманьне і за вымушаны праезд у грамадзкім транспарце і атрымаць тлумачэньні ад кіраўніцтва на незаконныя дзеяньні падначаленых службоўцаў.

«Майкі з падобнымі ды іншымі надпісамі я нашу ўжо больш як дзесятак гадоў. Да апошняга часу міліцыя не знаходзіла ў гэтым нейкіх парушэньняў. Хіба толькі пасьля справы нашага земляка Юрыя Рубцова, чалавека-майкі, якога ўпяклі за краты за надпіс на майцы і грудзях „Лукашэнка, сыходзь“. Міліцыя, відаць, стала палохацца любых пазнакаў на адзеньні», — кажа грамадзкі актывіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international