Вольга Нікалайчык застаецца чалавекам без пашпарту

2015 2015-06-16T15:55:09+0300 2015-06-16T16:31:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nikalaichyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Нікалайчык

Вольга Нікалайчык

Міліцыянты адабралі пашпарт у рэжысёркі Вольгі Нікалайчык яшчэ 26 траўня падчас затрымання за перфоманс “касметычка начных ваўкоў” каля расійскай амбасады. Тады Нікалайчык абвінавацілі ў брыдкаслоўі ды супраціўленні міліцыі і асудзілі да арышту на 13 сутак. Але па сённяшні дзень яе так і адправілі для адбыцця пакарання.

Асноўны доказ невіноўнасьці актывісткі – відэа з камер расійскай амбасады. Падчас разгляду касацыйнай скаргі Вольгі Нікалайчык суддзя Валер Камісараў пагадзіўся з патрабаваннем актывісткі паглядзець запіс і высветліць, ці сапраўды яна лаялася матам і аказвала супраціўленне міліціі, як заяўляе абвінавачванне.

Пасля паседжання актывістка прыходзіла да суддзі і спрабавала вярнуць пашпарт, аднак Валер Камісараў не аддаў яго, спаслаўшыся на тое, што Вольга з’яўляецца арыштаванай па адміністрацыйнай справе, а пашпарт з’яўляецца часткай матэрыялаў справы.  

“Вельмі непрыемная сітуацыя, бо я не магу ані да доктара патрапіць, ані да стаматолага. Без пашпарта я не магу вырашаць свае бытавыя праблемы. На дадзены момант я не адміністрацыйна арыштаваная, я на волі і мая віна не даказаная. Гэта проста абуральнае парушэнне маіх правоў і закона”, - адзначае актывістка.

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Наста Лойка звяртае ўвагу на тое, што сітуацыя, калі супрацоўнікі міліцыі не аддаюць дакументы, якія могуць падцвердзіць асобу у тым ліку пашпарт, на жаль, сустракаецца вельмі часта. Гэта сваеасаблівы механізм уплыву на чалавека і спроба захаваць яго пад сваім кантролем.

“Чалавек без пашпарта вельмі абмежаваны: ён не можа нікуды выехаць, заключыць дагаворы і рэалізаваць іншыя свае правы. Пасля затрымання чалавека для адбыцця адміністрацыйнага арышта пашпарт павінен знаходзіцца ў месцах адбыцця пакарання. Але ў дадзенай сітуацыі, паколькі Вольга не пачала адбываць пакаранне – гэта недапрацоўка саміх супрацоўнікаў міліцыі. Яны павінны былі забяспець канвой для адбыцця ў момант разгляду яе касацыйнай скаргі. Па нашым меркаванні Вольга Нікалайчык не павінна ўвогуле адбываць ніякага пакарання. Але баюся, што гэта малаверагодна, улічваючы, што заканадаўства не прадугледжвае ніякіх тэрмінаў даўніны, калі вынесены адміністрацыйны арышт і калі ён не адменены ў судовым парадку на чалавеку пажыццёва вісіць абавязак адбыць гэты тэрмін”, – каментуе Наста Лойка.

Праваабаронцы разглядаюць прысуд Вользе Нікалайчык як незаконны і палітычна матываваны, які не павінны мець месца.

Нагадаем, 29-га красавіка рэжысёрку Вольгу Нікалайчык затрымалі каля амбасады Расейскай Федэрацыі, калі яна і актывістка Кацярына Садоўская праводзілі перфоманс супраць прыезду байкераў з клуба «Начныя ваўкі» у Беларусь. 26 траўня жанчын абвінавацілі ў брыдкаслоўі і супраціве міліцыянтам, за што прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту (Вользе Нікалайчык) і штраф у амаль 11 млн рублёў (Кацярыне Садоўскай).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international