Журналісту «Беларускага Радыё Рацыя» забаранілі ўезд у Беларусь

2015 2015-06-12T15:10:57+0300 2015-06-12T15:10:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viza-admova.jpg

Радаслаў Дамброўскі збіраўсянаведаць Белавежскую пушчу 12 чэрвеня ў фармаце бязвізавага рэжыму разам з першай турыстычнай групай з Польшчы.

Як паведамляе сайт racyja.com, на памежным пераходзе Грудкі-Перароў у часе праверкі дакументаў яму паставілі ў пашпарт штамп “уезд забаронены”.

Турбюро, якое займалася арганізацыяй экскурсіі, нічога не паведамляла пра верагоднасць адмовы Дамброўскаму ва ўездзе.

Кіраўніца турыстычнага аддзела Белавежскага нацыянальнага парка Аксана Багалейшарасказала “Рацыі”, што для апрацоўкі заявак ім папярэдне дасылаюць пашпартныя дадзеныя візітораў. Яны перасылаюць іх памежнікам, а тыя, у сваю чаргу, вырашаюць пытанне з прапускамі. “Спачатку быў дадзены дазвол, а пасля на мяжы ўсё аказалася па-іншаму. Тут не мы павінны адказваць на гэта пытанне”, – зазначыла спн. Багалейша.  

Паводле Радаслава Дамброўскага, на мяжы інфармацыю пра статус яго як неўязнога “выдала сістэма”. Памежнікі не змаглі патлумачыць прычын гэтага і параілі звярнуцца ў консульства альбо МЗС Беларусі.  

Групу турыстаў (сярод якіх былі і іншыя журналісты – напрыклад, карэспандэнт «Gazety Wyborczej») прапусцілі ў Беларусь, а Дамброўскага вярнулі ў Польшчу. Журналіст прыгадаў, што паўтара гады таму яму было адмоўлена ў беларускай візе.

Старшыня ўправы “Беларускага Радыё Рацыя” Яўген Вапа назваў гэта “скандальным пачаткам цікавай акцыі”: “Гэта будзе вялікая перасцярога для ўсіх грамадзянаў Польшчы, Еўразвязу, калі будуць разважаць над тым, ехаць ім ці не, упусцяць ці не ўпусцяць. Зноў беларускі бок наступае на тыя ж самыя граблі, пра якія гаворыцца шмат гадоў...”

Журналіст Радаслаў Дамброўскі мае намер звяртацца ў беларускія дыпламатычныя органы з просьбай патлумачыць прычыну забароны ўезду на тэрыторыю Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international