Бабруйск: Міліцыя не знайшла парушэнняў у знішчэнні санзоны

2015 2015-06-11T11:48:06+0300 2015-06-11T12:01:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-les-vysechka-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнік УУС Бабруйскага гарвыканкаму Андрэй Гаварака не знайшоў парушэнняў заканадаўства ў дзеяннях чыноўнікаў і супрацоўнікаў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якія далі дазвол на знішчэнне санзоны пры будоўлі гіпермаркета, паведамляе газета "Коммерческий курьер".

Нагадаем, бабруйчанін Арцём Жарнасек, жыхар дома №39 па вуліцы Лынькова, у лютым падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру. Абгрунтаванасць яго прэтэнзій прызналі і накіравалі скаргу ў бабруйскую пракуратуру. І ўжо адтуль ён атрымаў адказ, што заканадаўства, якое рэгулюе парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў, было парушана. Таксама неабыякаваму бабруйчаніну паабяцалі, што адказныя асобы будуць пакараныя. Але ў выніку спадзяванні мясцовых жыхароў не спраўдзіліся.

"Паведамляю, што ваша заява па пытанні дачы прававой ацэнкі дзеянням службовых асобаў Бабруйскага гарвыканкаму і "Бабруйскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" пры выдзяленні зямельнага ўчастка для будаўніцтва гандлёвага аб'екта на скрыжаванні вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ і вуліцы Лынькова ў Бабруйску разгледжана. У выніку праверкі ў дзеяннях службовых асобаў Бабруйскага гарвыканкама і УАЗ "Бабруйскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" парушэнняў дзеючага заканадаўства не ўстаноўлена. Прынята рашэнне аб спыненні праверкі і спісанні матэрыялаў у справу", - цытуе выданне адказ з УУС.

Арцём Жарнасек таксама звяртае ўвагу на парушэнне пастановы № 35 Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (ад 15 траўня 2014 году) «Патрабаванні да арганізацыі санітарна-ахоўных зон прадпрыемстваў, збудаванняў і іншых аб'ектаў, якія з'яўляюцца аб'ектамі ўздзеяння на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе". Гэты дакумент у якасці доваду прыводзілі бабруйчаніну чыноўнікі.

У пастанове, у пункце 23 гаварыцца, што на тэрыторыі санітарна-ахоўнай зоны могуць размяшчацца наступныя гандлёвыя аб'екты: крама, павільён, кіёск, намёт, латок, гандлёвы аўтамат, аўтакрама. То бок - аб'екты дробнарознічнага гандлю. Але ў дадзеным выпадку чыноўнікі і супрацоўнікі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі далі дазвол на будоўлю вялікага гіпермаркета (плошча забудовы складае 10 тысяч квадратных метраў), а не павільёна, а значыць парушылі пастанову.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international