Былыя палітвязні застаюцца аб’ектамі ўвагі спецслужбаў

2015 2015-06-03T15:44:37+0300 2015-06-03T15:52:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота "Нашай Нівы".

Мікалай Аўтуховіч. Фота "Нашай Нівы".

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” аб тым, што перад прэзентацыяй кнігі “Чарвяк” маладафронтаўца Змітра Дашкевіча за імі сачылі некалькі людзей у цывільным. Прэзентацыя ладзілася днямі ў Ваўкавыску. Былы палітвязень заўважыў напачатку аднаго хлопца з калыскай, які стаяў насупраць будынку, дзе павінна была адбыцца імпрэза і сачыў за прысутнымі.

“Я магу ўжо пазнаць іх па твары. Да ўсяго ён проста стаяў і глядзеў. Было падобна, што ён лічыць колькасць людзей”, - зазначыў Мікалай Аўтуховіч.

Па словах актывіста, пасля да гэтага “назіральніка” далучыліся яшчэ два чалавекі, якія таксама адсочвалі дзеянні тых, хто прыйшоў на імпрэзу. Адзін з іх увесь час размаўляў па мабільным тэлефоне. Калі актывісты паспрабавалі наблізіцца да “назіральнікаў” каб распытаць, што ж менавіта стала аб’ектам іх увагі, тыя пачалі ўцякаць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international