viasna on patreon

Салігорск: Пракуратура рэагуе на парушэнне моўнага заканадаўства

2015 2015-05-23T08:28:00+0300 2015-05-24T08:28:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakuror-arysht.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі дэмакратычны актывіст Віктар Малочка яшчэ ў мінулым годзе звярнуўся з прыватным пытаннем да кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства ААТ “Беларуськалій”. Свой запыт ён накіроўваў на роднай беларускай мове, але лісты ад адказных работнікаў калійнага гіганта атрымаў выключна па-руску. Рэагаваць на парушэнне заканадаўства давялося пракуратуры Салігосркага раёна.

-- У сценах майго гаража ў аграгарадку Крывічы, што знаходзіцца над калійнымі падпрацоўкамі, пайшлі расколіны. Просьбу аб правядзенні экспертызы і выплаце адпаведнай кампенсацыі, як гэта зазвычай у нас і робіцца, я накіраваў у “Беларуськалій”. Маёй роднай мовай ёсць беларуская, на ёй я і звяртаўся, - кажа Віктар Малочка. - На жаль, усе адказы з найбуйнейшага дзяржпрадпрыемства краіны мне прыйшлі на рускай мове. Прыйшлося звяртацца ў пракуратуру. З-за нейкіх дзіўных праблем на пошце адказ з пракуратуры атрымаў толькі цяпер.

Падчас праверкі пракуратурай Салігорскага раёна былі выяўлены парушэнні патрабаванняў закана “Аб зваротах грамадзян” з боку адміністрацыі “Беларуськалія”. У сувязі з гэтым па выніках праверкі ў дачыненні да адказнага супрацоўніка прадпрыемства быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні паволе артыкула 9.13 КаАП, а таксама вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні надалей парушэнняў заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства