Леанід Кулакоў: Я называў гэта "камерай катаванняў"

2015 2015-05-19T17:24:06+0300 2015-05-19T17:30:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulakou_leanid_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў (фота з сацсетак)

Леанід Кулакоў (фота з сацсетак)

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў распавёў ПЦ “Вясна” пра ўмовы ўтрымання ў Смалявічскім ізалятары часовага ўтрымання, дзе правёў 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

“IЧУ знаходзіцца ў будынку самога РУУС у падвальным памяшканні, усяго там 6 камер. У камеры поўны паўзмрок, сцены і падлога - бетонныя, тры койкі металічныя. Выдаецца тоненькі матрацік, праўда, мне выдалі амаль новую бялізну.

Дзённага святла няма. Не было таксама рукамыйніцы, прыбіральні. Замест туалета стаяла 10-літровае вядро з вечкам. Пах вельмі жудасны, мяне пастаянна ванітавала. І пры гэтым смуроду трэба было яшчэ нешта есці.

Памяшканне вельмі халоднае. Мяне забралі з дому, я быў вельмі лёгка апрануты, і мяне ўвесь час там калаціла ад холаду. Калі зачыніць маленькае акенца, будзе трошкі цяплей, але будзе стаяць смурод. Калі акно адкрыць, смурод трошкі знікае, але будзе холадна. Я называў гэта «камерай катаванняў».
У камеры няма стала, тумбачак, крэслаў, лавак.

Адзінае, што можна адзначыць станоўчае: зварот супрацоўнікаў па імю па бацьку і на "вы", пастаянна прыносілі кіпень, каб мы канчаткова не змерзлі.
Але за ўвесь час мяне ні разу не выводзілі на прагулкі”.

Аднак, “Правіламі утрымання фізічнай асобы, у адносінах да якой прыменена адміністрацыйнае затрыманне” прадугледжаны штодзённыя прагулкі не менш за 2 гадзіны, а камеры абсталёўваюцца сталом і лаўкамі, санітарным вузлом, рукамыйніцай (па магчымасці), а таксама кранам з вадаправоднай вадой (бачком з пітной вадой), тумбачкай для захоўвання туалетных прыладаў, урнай для смецця, вентыляцыйным абсталяваннем, пры наяўнай магчымасці сеткавым радыёпрыёмнікам і тэлевізарам.

Нагадаем, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў быў затрыманы ў Мінску каля свайго дома 8 мая ў 21.30. Ён быў абвінавачаны ў несанкцыянаваным пікеце і асуджаны Смалявічскім судом да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international