viasna on patreon

Адбыўся суд над актывістам Леанідам Кулаковым

2015 2015-05-11T22:53:00+0300 2015-05-11T17:48:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кулакоў Леанід

Кулакоў Леанід

Сёння адбыўся суд над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Леанідам Кулаковым. Паседжанне праходзіла ў Смалявічскім судзе. Суддзя - Бародзіч Ліна.

Леаніда Кулакова абвінавацілі ў несанкцыяваным пікеце, які адбыўся 25 красавіка на Кургане Славы. Там ён знаходзіўся з незарэгістраваным сцягам і плакатам "Акупанты вон". Суддзя прызнала Л. Кулакова і арганізатарам, і ўдзельнікам массавага мерапрыемства - адзіночнага пікета, і асудзіла на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Адбываць пакаранне актывіст будзе ў Смалявічскім ІЧУ.

Нагадаем, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў быў затрыманы ў Менску каля свайго дома 8 мая ў 21.30. Пазней ён знайшоўся ў раённым аддзеле міліцыі ў Смалявічах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства