Леаніда Судаленку апыталі ў Гомельскім абласным упраўленні СК у якасці сведкі па справе аб распаўсюдзе парнаграфіі

2015 2015-05-13T16:32:27+0300 2015-05-13T17:12:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

13 траўня ў Гомельскае абласное ўпраўленне Следчага камітэту быў выкліканы для апытання ў якасці сведкі па крымінальнай справе праваабаронца, старшыня Гомельскага аддзялення РГА «Прававая ініцыятыва» Леанід Судаленка. Нагадаем, Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 343 КК (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт) па факту распаўсюду парнаграфічных ролікаў нібыта з электроннай скрынкі, якая належыць праваабаронцу (sudalenko@mail.ru). Парнаграфічныя матэрыялы нібыта са скрынкі sudalenko@mail.ru і з IP-адрасу, зарэгістраванага ў грамадска-палітычным цэнтры на Палескай, 52 у Гомелі былі дасланыя ў інспекцыю па падатках і зборах па Савецкаму раёну і ў абласное ўпраўленне Следчага камітэту.

13 траўня апытанне тычылася ў большасці тэхнічных пытанняў: калі праваабаронца займеў сваю электронную скрынку, як доўга карыстаўся ёй, хто меў доступ да інтэрнэту праз Wi-Fi на Палескай, 52.

Следчы паведаміў, што камп'ютары, якія забралі ў час ператрусу на Палескай, 52, перададзены на экспертызу, і, магчыма, пасля правядзення экспертызы будуць вернуты ўладальнікам. Таксама следства накіравала запыты ў службу Mail.ru. Як правіла, адказы на запыты можна чакаць месяц, два і нават больш.

Яшчэ раней гомельскі праваабаронца прадставіў следству доказы аб тым, што ён не датычны да злачынства. У прыватнасці, Леанід Судаленка прадставіў сканы перапіскі з тэхнічнай службай Mail.ru аб тым, што дадзеная электронная скрынка ўзламаная са снежня 2014 года і праваабаронца яе не кантраляваў. А Wi-Fi маглі карыстацца мноства людзей, якія наведваюць мерапрыемствы ў грамадска-палітычным цэнтры.

Нагадаем, 8 красавіка ў грамадска-палітычным цэнтры ў Гомелі на Палескай,52 прайшоў ператрус, міліцыя забрала нібыта для праверкі ў межах крымінальнай справы чатыры сістэмныя блокі камп'ютэраў. Ператрус прайшоў і на кватэры Леаніда Судаленкі, які на той момант знаходзіўся ў Швецыі на канферэнцыі праваабаронцаў. Міліцыя патлумачыла, што нібыта з электроннай скрынкі праваабаронцы і з IP-адрасу на Палескай,52 была распаўсюджана парнаграфія. Леанід Судаленка не карыстаўся дадзенай электроннай скрынкай sudalenko@mail.ru, таму што яна была ўзламаная. Распаўсюджвалася парнаграфія нібыта з электроннай скрынкі і з IP-адрасу, які зарэгістраваны на Палескай,52 за РГА «Прававая ініцыятыва». Па дадзеным адрасе знаходзіцца грамадска-палітычны цэнтр, тут часта праходзяць мерапрыемствы, семінары, сустрэчы і імпрэзы, і пароль ад Wi-FI ведаюць шмат людзей, якія бываюць тут. Пароль таксама запісаны быў доўгі час і на дошцы ў офісе. Таму пры жаданні скарыстацца Wi-Fi можна нават не заходзячы ў будынак офісу.

Леанід Судаленка лічыць дадзеную крымінальную справу правакацыяй. Праваабаронца звяртае ўвагу, што раней ён патрабаваў ад УУС Гомельскага аблвыканкаму ўстанавіць IP і тых людзей, якія на адным з сайтаў не толькі перыядычна публікуюць абразы ў бок праваабаронцы, але апошнім часам і пагражаюць забойствам яго дзецям. Ні IP, ні тых асоб, хто змяшчае дадзеныя пагрозы, міліцыя не ўстанавіла, аб чым і дала адказ.

У грамадска-палітычным цэнтры на Палескай, 52 ужо неаднаразова забіралі камп'ютэрную тэхніку пад рознымі нагодамі – у 2001, 2007 і 2011 гадах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international