Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект аб амністыі

2015 2015-05-13T11:45:38+0300 2015-05-13T11:45:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turma_00.jpg
Фота: Аляксандр Саенка

Фота: Аляксандр Саенка

13 траўня ён разглядаўся ў першым і другім чытаннях. Яго прадстаўляў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

У сераду, 13 траўня, у Палаце прадстаўнікоў разглядаўся законапраект "Аб амністыі ў сувязі з 70-годзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Яго прадстаўляў міністр унутраных спраўІгар Шуневіч. Ён нагадаў, што законапраект быў падрыхтаваны на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле слоў Шуневіча, асаблівасцю дадзенага законапраекта (у параўнанні з мінулагоднім) з'яўляецца тое, што пашырана катэгорыя асобаў, якія трапляюць пад дзеянне амністыі. Сярод іх — тыя, што былі асуджаныя за лжэпрадпрымальніцтва, але адбылі не менш за траціну тэрміна пакарання. Пад амністыю не трапяць тыя, хто здзейсніў цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, звязаныя з забойствамі, незаконным абаротам наркотыкаў, асуджаныя за сэксуальныя дзеянні ў адносінах тых, каму не споўнілася 16 гадоў.

Шуневіч: "Паводле папярэдніх разлікаў у ходзе рэалізацыі названага закона мяркуецца вызваліць каля 8 600 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — 2400 чалавек, з папраўчых установаў адкрытага тыпу — 715, і 5685 асуджаных, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях у органах унутраных спраў".

Пытанняў да Ігара Шуневіча не было. Дэпутаты ўхвалілі законапраект у першым і другім чытаннях адзінагалосна.

Агулам дэпутаты сёння разглядаюць 14 пытанняў. Сярод іх — законапраект аб альтэрнатыўнай службе (другое чытанне). Яго прадстаўляў старшыня камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Уладзімір Васіленка. Таксама будуць уносіцца папраўкі ў некаторыя законы ў справе ўдасканалення сістэмы органаў пракуратуры (першае чытанне). Перад дэпутатамі выступіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international